сulture makes – праект  беларускіх і шведскіх арт-менеджараў
Адукацыя, кааперацыя і абмен досведам для беларускіх менеджараў культуры

даследаваннe

Практыка-арыентаванае даследаванне беларускага культурнага менеджарскага поля

10 лекцый

Адкрытыя лекцыі пра трэнды ў сучаснай культуры для шырокай аўдыторыі

курс

Навучальны курс па менеджменце культуры для пачаткоўцаў

нэтворкінг

Сардэчна запрашаем вас у адкрыты тэлеграм канал праекта. Мы ствараем супольнасць для арт-менеджэраў з магчымасцю абмену вопытам, супрацоўніцтва і натхнення. Гэты канал мае магчымасць адкрытага каментавання. Будзьце актыўнымі!

матэрыялы

На сайце мы апублікуем запісы адкрытых лекцый. А таксама выпусцім выніковы папяровы альманах з матэрыяламі праекта

навіны

глядзець усё

Пятая адкрытая лекцыя

завершана

“Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды”

Аўтарка: Аляксандра Шыманьска – культурная менеджарка, спецыялістка па культурніцкай палітыцы.

📅 Дата: 22 чэрвеня
🕕 Час:  14:00 па Варшаве
📍Месца: Варшава ці анлайн у zoom


Аляксандра Шыманьска – кіраўніца літаратурнага і маркетынгавага аддзела Вялікага тэатра – Нацыянальнай оперы. З ліпеня 2024 года – дырэктарка Цэнтра падтрымкі творчых індустрый. Былая дырэктарка Інстытута гарадской культуры ў Гданьску. Выпускніца Акадэміі лідарства ў Польшчы. Суаўтарка ключавой ідэі кандыдатуры Гданьска на званне культурнай сталіцы Еўропы пад назвай «Воля культуры. Культура волі.»

Спікерка раскажа пра сучасныя сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і Еўропе. Лекцыя будзе прысвечана фінансавым і нефiнансавым практыкам, якія дапамагаюць развіваць культурныя праекты, як у дзяржаўных, так ў незалежных сектарах.

Асноўныя тэмы лекцыі:

🔸Эвалюцыя сістэмы фінансавання культуры ў Польшчы і ўплыў палітычных і адміністрацыйных змен.
🔸Прыклады паспяховых праектаў, падтрыманых дзяржаўнымі ўстановамі і недзяржаўнымі фондамі.
🔸Параўнальны аналіз культурных палітык Польшчы і іншых еўрапейскіх краін.
🔸Роля няўрадавых арганізацый, нефармальных груп і прыватных асоб у развіцці культуры.
🔸Што чакаць беларускай культуры ў найблізкай будучыні?

Фарматы лекцыі:

  • Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
  • Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

📝 Працоўная мова – польская, пераклад на беларускую будзе даступны ў zoom-вебінары.

Запрашаем далучыцца да нас каб даведацца пра перадавыя метады падтрымкі культуры і атрымаць адказы на свае пытанні ад эксперткi!

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.

✨ Да хуткай сустрэчы!

Аляксандра Шыманьска

праграма курса

семінар у Вільні (сакавік 2024)
Першы семінар пілотнага курса ў Вільні дае тэарэтычныя веды і практычныя навыкі для маладых менеджараў культуры.

Навучальны курс змяшчае тэмы, якія пакрываюць розныя аспекты культурнага менеджменту, а менавіта:
  • планаванне, арганізацыю, фінансаванне і ацэнку культурных праектаў;
  • функцыянаванне сучаснага арт-рынку і разуменне працы з фондамі, партнёрамі, арганізацыямі;
  • сувязі з грамадскасцю, распаўсюджванне, развіццё аўдыторыі, якія неабходныя для павышэння бачнасці і падтрымкі культурных праектаў.
Таксама будуць разгледжаны камунікацыйная аспекты культменеджарскай дзейнасці, якія дазваляюць пабудаваць даверлівыя і паважлівыя адносіны з рознымі зацікаўленымі бакамі.
семінар у Гётэбаргу (верасень 2024)
Мэта другога семінара ў Гётэбаргу – пазнаёміць студэнтаў з практыкай работы ўстановаў культуры ў Швецыі, наладзіць партнёрства і супрацу паміж беларускімі і шведскімі ўдзельнікамі, абмеркаваць і прасунуць сумесныя праектныя ідэі.

Падчас семінара мы здзейснім азнаямленчыя візіты* ў культурныя дамы, ініцыятывы, пляцоўкі і ўстановы ў Гётэбаргу і прылеглых раёнах.

Мы правядзем некалькі навучальных дзён разам са студэнтамі двухгадовай праграмы кіравання мастацтвамі Kulturverkstan, Nätverkstans.

У межах тыдня таксама пройдуць лекцыі па актуальных тэмах культурнай палітыкі, такіх як «Шведская мадэль арганізацыі грамадскага сектару культуры», «Культура і дэмакратыя».

*Тэмы лекцый і месцы азнаямленчых візітаў могуць быць скарэктаваныя ў адпаведнасці з інтарэсамі ўдзельнікаў.

матэрыялы

глядзець усё
Лекцыя 5. Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды

кантакты

Мы ўпэўненыя, што культура стварае не толькі традыцыі і мастацтва, культура – рухавік навацый, рупар каштоўнасцяў, творца светапогляду. Яна ўплывае на ўсе сферы нашага жыцця: ад эканомікі і сацыяльных інстытутаў да палітычнага жыцця і грамадскай актыўнасці. Культура фарміруе ідэнтычнасць нацыі, а таксама стварае глабальныя сувязі.

Кожны ўдзельнік праекта мае свой адказ на пытанне, што стварае культура.

Калі вы жадаеце звязацца з намі, у вас ёсць ідэя, пытанні ці заўвагі, калі ласка, напішыце нам:
culturemakes@gmail.com