Практыка-арыентаванае даследаванне беларускага культурнага менеджарскага поля
Адкрытыя лекцыі пра трэнды ў сучаснай культуры для шырокай аўдыторыі
Навучальны курс па менеджменце культуры для пачаткоўцаў
Сардэчна запрашаем вас у адкрыты тэлеграм канал праекта. Мы ствараем супольнасць для арт-менеджэраў з магчымасцю абмену вопытам, супрацоўніцтва і натхнення. Гэты канал мае магчымасць адкрытага каментавання. Будзьце актыўнымі!
Падрыхтавалі для вас карысныя матэрыялы — кнігі, артыкулы і даследаванні, якія дапамогуць глыбей зразумець стан сучаснай культуры і яе асноўныя трэнды
“Натхняльнік” — друкаванае выданне, якое стала фінальным вынікам міжнароднага праекта Culture Makes. Гэта не проста збор натхняльных думак — гэта інструмент, які спалучае веды, досвед і адчуванне культурніцкай супольнасці.
Culture Makes — гэта беларуска-шведская ініцыятыва, прысвечаная адукацыі, супрацоўніцтву і ўмацаванню супольнасці беларускіх арт-менеджараў. Праект стартаваў у траўні 2023 года з шырокага даследавання патрэбаў і выклікаў культурніцкіх менеджараў у Беларусі і дыяспары, а працягнуўся адукацыйнай праграмай з лекцыямі і семінарамі пра сучасныя трэнды, арт-рынак, культурніцкую спадчыну і новыя бізнес-мадэлі.
Да ўдзелу былі запрошаныя эксперты з Беларусі, Швецыі, Польшчы і ЗША, і кожны з іх прыўнёс у праект свой унікальны досвед. Вынікам супрацы стаў “Натхняльнік” — гібрыд сшытка і зборніка, у якім спалучаюцца “правілы жыцця” спікераў, цытаты з адкрытых лекцый, тры інтэрв’ю і вольная прастора для разважанняў і асабістых нататак чытача.
Сімвалам праекта стаў вокладкавы ўзор з міксам трамвайных сетак Мінска і Гётэборга — своеасаблівае скрыжаванне культурніцкіх маршрутаў. Менавіта на такіх скрыжаваннях сёння і адбываюцца найцікавейшыя культурніцкія працэсы.
Бясплатна замовіць “Натхняльнік” можна праз гэтую форму.