Запісы адкрытых лекцый

Лекцыя 10. Парадыгмальны зрух у культуры і штучным інтэлекце

Як культура і мастацтва змяняюцца пад уздзеяннем тэхналогій і як адбываецца іх вытворчасць, распаўсюд і спажыванне? Штучны інтэлект як фактар новага глабальнага зруху ў сферы культуры.

Лекцыя 9. Еўрапейская фатаграфічная прастора

Фатаграфія — гэта не толькі мастацтва, але і важны інструмент даследавання рэчаіснасці, культурнай ідэнтычнасці і сацыяльных зменаў. Якім чынам беларуская фатаграфія ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст? З якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія аўтары, і што можна зрабіць для развіцця фотасупольнасці?

Пра гэта і не толькі распавядае Яўген Атцецкі — фатограф, грамадзянскі журналіст і сузаснавальнік школы фатаграфіі ФШ1 у Мінску. У адказ на новыя выклікі школа трансфармавалася ў Беларускую фатаграфічную платформу, якая падтрымлівае фатографаў і дапамагае ім выбудоўваць міжнародныя сувязі.

Лекцыя 8. Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы

Лекцыя прысвечана розным абліччам крытычнага тэатра ў Еўропе. Падчас прэзентацыі будуць разгледжаны стратэгіі і праекты выбраных творцаў (такіх як  Міло Рау, Цэнтр Палітычнай Прыгажосці, Міхал Задара ці Якуб Скшыванэк), якія працуюць у кантэксце польскага і еўрапейскага тэатра.

Лекцыя 7. Трохвугольнік надзей і смуткаў: Каны - Венецыя – Берлін

Ігар Сукманаў – кінаэксперт, куратар міжнародных кінафестываляў, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, прэзідэнт беларускай секцыі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў, адзін з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі, былы праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад»

Жанчыны, падлеткі, гуманітарны крызіс, усе страхі жыцця… Ігар Сукманаў, вядучы беларускі фестывальны эксперт, дзеліцца разважанямі аб тэндэнцыях вядучых сусветных кінафестываляў.

Лекцыя 6. Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва

Міхаліна Саблік, куратарка больш за 20 выстаў у Польшчы і за мяжой, адштурхоўваючыся ад тэмы сёлетняй Венецыянскай біенале «Чужынцы паўсюль», якую курыруе Адрыяна Педраса, паглыбілася ў новыя тэндэнцыі ў свеце мастацтва. Лекцыя прысвечана дэкаланіяльным практыкам, якія ўключаюць маргінальныя галасы, пераасэнсоўваюць існуючыя творы і пераглядаюць музейныя практыкі. Вы таксама даведаецеся, як гэтыя тэндэнцыі адлюстроўваюцца ў польскім, беларускім і ўкраінскім мастацтве.

Лекцыя 5. Сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды

Аляксандра Шыманьска – спецыялістка па культурніцкай палітыцы, дырэктарка Цэнтра падтрымкі творчых індустрый, кіраўніца літаратурнага і маркетынгавага аддзела Вялікага тэатра - Нацыянальнай оперы.

Спікерка расказвае пра сучасныя сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і Еўропе. Лекцыя прысвечана фінансавым і нефiнансавым практыкам, якія дапамагаюць развіваць культурныя праекты, як у дзяржаўных, так ў незалежных сектарах.

Лекцыя 4. Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак

Лекцыя «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» з Ціханам Чарнякевічам✨

На лекцыі мы абмяркавалі сучасныя тэндэнцыі ў сусветнай літаратуры, прааналізавалі топ-100 па версіі New York Times Books і разгледзелі, што перашкаджае беларускім кнігам прабіцца на заходні рынак.

Ціхан Чарнякевіч – літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

Лекцыя 3. Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі

Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка.

Сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну, дадае новыя кантэксты і надае ёй адметнасці. Гэта ня толькі камяні і таблічкі «ахоўваецца дзяржавай», але і тое, што супольнасць ці група вызначае як вартае і каштоўнае для захавання і спрабуе, часам без дапамогі, зберагчы і абараніць. Мастакі становяцца аднымі з лідэраў гэтых працэссаў, бо адчуваюць, што ёсць важным і вартым у нашай рэчаіснасціНа лекцыі вы даведаецеся, як сучаснае мастацтва працуе са спадчынай, ствараючы і аднаўляючы тое, што часам нам здаецца нявартым увагі. Зараз ўсе больш арт праектаў датычыцца лакальнай ідэнтычнасці, візуальнай гісторыі супольнасцяў ці актуалізацыі нябачнай спадчыны.

Лекцыя 2. Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці

Сцяпан Захаркевіч - знаны беларускі навуковец, аўтар навуковых публікацый, прысвечаных розным аспектам беларускай культуры, этнаграфіі і гісторыі. Яго працы ахапляюць шырокі спектр тэм: ад даследавання культурнай спадчыны да аналізу сучасных тэндэнцый у развіцці беларускай ідэнтычнасці.

У час лекцыі  разгледжаны пытанні, што кранаюць фармаванне і развіццё беларускай культуры, яе асноўных рыс і каштоўнасцяў. Абмяркавана, якія фактары і падзеі ўплываюць на фармаванне беларускай ідэнтычнасці і якім чынам яна змяняецца і развіваецца на працягу часу.

Апроч таго,  гутарка вядзецца пра тое, якія выклікі стаяць перад сучасным беларускім грамадствам у захаванні і прасоўванні сваёй культурнай спадчыны, і як кожны з нас можа дадаць свой унёсак у развіццё беларускай культуры і ідэнтычнасці.

Лекцыя 1. Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца

Джэфры Тэйлар – выбітны эксперт у галіне галерэйнага бізнесу і аўтар падручніка «Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва». Ён унёс значны ўклад у даследаванне дынамікі арт-рынку і з'яўляецца выкладчыкам у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Лекцыя прадставіла ключавыя аспекты функцыявання сусветнага арт-рынку, тонкасці ўзаемадзеяння з галерэямі і аўкцыёнамі. Таксама прагучалі адказы на пытанні да лектара.