Натхняльнік

Наш “Натхняльнік” з’явіўся як адзін з вынікаў вялікага міжнароднага праекта Culture Makes — ініцыятывы беларускіх і шведскіх арт-менеджараў, прысвечанай адукацыі, кааперацыі і абмену досведам паміж беларускімі менеджарамі культуры. Мы верым, што культура — гэта рухаючая сіла інавацый, захавальніца каштоўнасцяў і стваральніца светапогляду. Таму важна не толькі ствараць, але і вучыцца кіраваць ёй.

Наш праект стартаваў у маі 2023 года з маштабнага даследавання супольнасці беларускіх менеджараў культуры.
Вынікі гэтага даследавання дазволілі нам распрацавацьадукацыйную праграму, якая ўключае цэлы шэраг лекцый
і семінараў, прысвечаных сучасным трэндам у культурнай сферы, сістэмам падтрымкі культуры, перспектыўным бізнес-мадэлям, функцыянаванню арт-рынку і мадэлям працы са спадчынай.
Нашай мэтай было стварыць супольнасць арт-менеджараў, якая б спрыяла абмену вопытам, супрацоўніцтву і натхненню.

Паколькі ўсё, што сёння ствараецца беларускай незалежнай культурай, мае міжнароднае вымярэнне, у праекце, акрамя беларускіх спецыялістаў, удзельнічалі эксперты і менеджары са Швецыі, Польшчы і ЗША.

Усе яны, разважаючы пра паспяховую творчасць, раяць не баяцца працаваць на скрыжаванні розных кантэкстаў, жанраў і стыляў. Сімвалам гэтага пажадання стаў наш “Натхняльнік”, на вокладцы якога змешчаны не проста абстрактны ўзор пункцірных ліній, а своеасаблівы мікс трамвайных сетак Мінска і Гётэборга — горада, дзе знаходзіцца ключавы партнёр праекта, шведская арганізацыя Nätverkstan Kultur. Яе назву можна перакласці як “Культурны хаб”.

Тэксты, змешчаныя ў гэтым выданні, не з’яўляюццакласічнымі артыкуламі — хутчэй гэта цытаты, “правілы жыцця”нашых экспертаў, запазычаныя з іх адкрытых лекцый. Акрамяўласна культурнага менеджменту, тут прадстаўлены поглядына кіно, літаратуру, выяўленчае і сучаснае мастацтва, а таксама,безумоўна, на нашу гісторыю. Эксперыментуючы са стылем,мы дадалі ў “Натхняльнік” тры інтэрв’ю.

Аднак асноўная частка гэтага выдання — гэта вольнаяпрастора для яго ўладальніка, гэта значыць для вас. Пішыце,малюйце, крэсліце, вылучайце важныя цытаты, а калі хочаце— выдзірайце старонкі і стварайце з іх папяровыя самалёцікі!Мы, як стваральнікі, спадзяёмся, што кожны “Натхняльнік”будзе выкарыстаны і стане ўнікальным творам мастацтва,адлюстраваннем свайго часу і эпохі.
чытаць