сulture makes – праект  беларускіх і шведскіх арт-менеджараў
Адукацыя, кааперацыя і абмен досведам для беларускіх менеджараў культуры

даследаваннe

Практыка-арыентаванае даследаванне беларускага культурнага менеджарскага поля

10 лекцый

Адкрытыя лекцыі пра трэнды ў сучаснай культуры для шырокай аўдыторыі

курс

Навучальны курс па менеджменце культуры для пачаткоўцаў

нэтворкінг

Сардэчна запрашаем вас у адкрыты тэлеграм канал праекта. Мы ствараем супольнасць для арт-менеджэраў з магчымасцю абмену вопытам, супрацоўніцтва і натхнення. Гэты канал мае магчымасць адкрытага каментавання. Будзьце актыўнымі!

матэрыялы

На сайце мы апублікуем запісы адкрытых лекцый. А таксама выпусцім выніковы папяровы альманах з матэрыяламі праекта

навіны

глядзець усё

Чацвёртая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes!

"Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак"

Аўтар: Ціхан Чарнякевіч –літаратурны крытык, пісьменнік.

📅 Дата: 29 траўня
🕕 Час: 18:00 па Усходнееўрапейскім часе
📍Месца: Вільня ці анлайн у zoom

Ціхан Чарнякевіч – літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).На лекцыі мы разгледзім актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і прааналізуем спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разбяром, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.Аўтар раскажа пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці.

Фарматы лекцыі:

  • Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
  • Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

📝 Працоўная мова – беларуская.

Запрашаем пагрузіцца ў аналіз сучасных літаратурных тэндэнцый і абмеркаваць іх уплыў на беларускую кніжную арэну разам з дасведчаным літаратурным крытыкам!

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

✨ Да хуткай сустрэчы!

Ціхан Чарнякевіч

зарэгістравацца

праграма курса

семінар у Вільні (сакавік 2024)
Першы семінар пілотнага курса ў Вільні дае тэарэтычныя веды і практычныя навыкі для маладых менеджараў культуры.

Навучальны курс змяшчае тэмы, якія пакрываюць розныя аспекты культурнага менеджменту, а менавіта:
  • планаванне, арганізацыю, фінансаванне і ацэнку культурных праектаў;
  • функцыянаванне сучаснага арт-рынку і разуменне працы з фондамі, партнёрамі, арганізацыямі;
  • сувязі з грамадскасцю, распаўсюджванне, развіццё аўдыторыі, якія неабходныя для павышэння бачнасці і падтрымкі культурных праектаў.
Таксама будуць разгледжаны камунікацыйная аспекты культменеджарскай дзейнасці, якія дазваляюць пабудаваць даверлівыя і паважлівыя адносіны з рознымі зацікаўленымі бакамі.
семінар у Гётэбаргу (верасень 2024)
Мэта другога семінара ў Гётэбаргу – пазнаёміць студэнтаў з практыкай работы ўстановаў культуры ў Швецыі, наладзіць партнёрства і супрацу паміж беларускімі і шведскімі ўдзельнікамі, абмеркаваць і прасунуць сумесныя праектныя ідэі.

Падчас семінара мы здзейснім азнаямленчыя візіты* ў культурныя дамы, ініцыятывы, пляцоўкі і ўстановы ў Гётэбаргу і прылеглых раёнах.

Мы правядзем некалькі навучальных дзён разам са студэнтамі двухгадовай праграмы кіравання мастацтвамі Kulturverkstan, Nätverkstans.

У межах тыдня таксама пройдуць лекцыі па актуальных тэмах культурнай палітыкі, такіх як «Шведская мадэль арганізацыі грамадскага сектару культуры», «Культура і дэмакратыя».

*Тэмы лекцый і месцы азнаямленчых візітаў могуць быць скарэктаваныя ў адпаведнасці з інтарэсамі ўдзельнікаў.

матэрыялы

глядзець усё
Лекцыя 3. Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі

кантакты

Мы ўпэўненыя, што культура стварае не толькі традыцыі і мастацтва, культура – рухавік навацый, рупар каштоўнасцяў, творца светапогляду. Яна ўплывае на ўсе сферы нашага жыцця: ад эканомікі і сацыяльных інстытутаў да палітычнага жыцця і грамадскай актыўнасці. Культура фарміруе ідэнтычнасць нацыі, а таксама стварае глабальныя сувязі.

Кожны ўдзельнік праекта мае свой адказ на пытанне, што стварае культура.

Калі вы жадаеце звязацца з намі, у вас ёсць ідэя, пытанні ці заўвагі, калі ласка, напішыце нам:
culturemakes@gmail.com