навіны

Чацвёртая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes!

"Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак"

Аўтар: Ціхан Чарнякевіч –літаратурны крытык, пісьменнік.

📅 Дата: 29 траўня
🕕 Час: 18:00 па Усходнееўрапейскім часе
📍Месца: Вільня ці анлайн у zoom

Ціхан Чарнякевіч – літаратурны крытык, перакладчык, рэдактар сайта Bellit.info, каардынатар Школы маладога пісьменніка. Аўтар нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (2016).

На лекцыі мы разгледзім актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і прааналізуем спіс топ-100 па версіі New York Times Books. Разбяром, якія перашкоды стаяць перад кожнай нацыяй на шляху да заходняга рынку і чаму кнігі з Беларусі не ўпісваюцца ў мэйнстрымнасць сучаснай літаратуры.

Аўтар раскажа пра ўплыў сусветных тэндэнцый на развіццё беларускага літаратурнага асяроддзя і як гэта можа адлюстравацца на якасці і разнастайнасці нашай творчасці.

Фарматы лекцыі:

  • Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
  • Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

📝 Працоўная мова – беларуская.

Запрашаем пагрузіцца ў аналіз сучасных літаратурных тэндэнцый і абмеркаваць іх уплыў на беларускую кніжную арэну разам з дасведчаным літаратурным крытыкам!

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

✨ Да хуткай сустрэчы!

Ціхан Чарнякевіч

зарэгістравацца

Трэцця адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes!

"Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі"

Аўтарка: Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка.

📅 Дата: 20 сакавiка
🕕 Час: 18:30 па Усходнееўрапейскім часе
📍Месца: Вільня ці анлайн у zoom

Аліна Дзеравянка – менеджарка культурных праектаў, лектарка, экс – дырэктарка Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці (2013-2022).

Каардынавала такія праекты як: Нябачная спадчына Берасця, арт-рэзідэнцыі ў Фондзе і у “Прасторы КХ», праект «Культура і Крэатыўнасць», архітэктурны фэст «Архстояніе», міжнародную мастацкую рэзідэнцыю ў Нікола-Ляніўцы і іншыя.

Сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну, дадае новыя кантэксты і надае ёй адметнасці. Гэта ня толькі камяні і таблічкі “ахоўваецца дзяржавай”, але і  тое, што супольнасць ці група вызначае як вартае і каштоўнае для захавання і спрабуе, часам без дапамогі, зберагчы і абараніць. Мастакі становяцца аднымі з лідэраў гэтых працэссаў, бо адчуваюць что ёсць важным і вартым у нашай рэчаіснасці.

На лекцыі вы даведаецеся, як сучаснае мастацтва працуе са спадчынай, ствараючы і аднаўляючы тое, што часам нам здаецца нявартым увагі. Зараз ўсе больш арт праектаў датычыцца лакальнай ідэнтычнасці, візуальнай гісторыі супольнасцяў ці актуалізацыі нябачнай спадчыны.

Аліна Дзеравянка запрашае ўсіх на адкрытую дыскусію. Падзяліцеся сваімі пытаннямі, выкажаце сваё меркаванне і абмяркуйце тэму з лектаркай і іншымі ўдзельнікамі.

Фарматы лекцыі:

  • Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
  • Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

📝 Працоўная мова – беларуская.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

✨ Да хуткай сустрэчы!

VEHA. Інсталяцыя на выставе «Наследаванне». Галерэя 54, Гетеборг, 2019. Фота: Дзяніс Романовский.

Другая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes!

Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці

Аўтар – этнолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт ЕГУ Сцяпан Захаркевіч.

📅 Дата: 7 сакавiка
🕕 Час: 18:00 па Усходнееўрапейскім часе
📍Месца: Вільня ці анлайн у zoom

Сцяпан Захаркевіч - знаны беларускі навуковец, аўтар навуковых публікацый, прысвечаных розным аспектам беларускай культуры, этнаграфіі і гісторыі. Яго працы ахапляюць шырокі спектр тэм: ад даследавання культурнай спадчыны да аналізу сучасных тэндэнцый у развіцці беларускай ідэнтычнасці.

🎓 У час лекцыі будуць разгледжаны пытанні, што кранаюць фармаванне і развіццё беларускай культуры, яе асноўных рыс і каштоўнасцяў. Абмяркуем, якія фактары і падзеі ўплываюць на фармаванне беларускай ідэнтычнасці і якім чынам яна змяняецца і развіваецца на працягу часу.

Апроч таго, мы пагаворым пра тое, якія выклікі стаяць перад сучасным беларускім грамадствам у захаванні і прасоўванні сваёй культурнай спадчыны, і як кожны з нас можа дадаць свой унёсак у развіццё беларускай культуры і ідэнтычнасці.

📣 Пасля лекцыі будзе арганізавана адкрытая дыскусія, дзе вы зможаце выказаць свае думкі, задаць пытанні і падзяліцца сваімі поглядамі на абмяркаваную тэму. Гэта выдатная магчымасць не толькі пазнаць нешта новае, але і актыўна браць удзел у абмеркаванні разам з іншымі ўдзельнікамі і прафесарам.

Фарматы лекцыі:

  • Афлайн у Вільні. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
  • Анлайн на платформе ZOOM. Удзельнічайце ў мерапрыемстве з любой кропкі свету.

📝 Працоўная мова – беларуская.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

✨ Да хуткай сустрэчы!

Праект culture makes пачынае цыкл адкрытых лекцый

7 лютага а 18:00 па Усходнееўрапейскім часе Запрашаем мастакоў, куратараў, арт-менеджараў і ўсіх зацікаўленых на лекцыю доктара Джэфры Тэйлара"Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца".
 
Джэфры Тэйлар – спецыяліст у галіне галерэйнага бізнесу, аўтар падручніка "Арт-бізнес: свет мастацтва, рынак мастацтва". У цяперашні час выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

На лекцыі Джэфры падзеліцца з намі базавымі ведамі пра функцыянаванне арт-рынку у свеце, тонкасцямі працы з галерэямі і аўкцыёнамі. Таксама прапануе дадатковы крыніцы інфармацыі па тэме і адкажа на пытанні слухачоў.

Лекцыя адбудзецца ў двух фарматах:

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

📝 Працоўная мова – ангельская, пераклад на беларускую мову будзе даступны праз адпаведную опцыю ў ZOOM.

набор на навучальны курс

Запрашаем арт-менеджараў-пачаткоўцаў ці актывістаў, якія маюць досвед рэалізацыі культурніцкіх праектаў, падаць заяўку на ўдзел у навучальным курсе «Культура стварае»

Дэдлайн 15.12.2023